Беларусь – Іспанія: на каго прыйдуць глядзець? (фотарэпартаж)

Па выніку лёсавання кваліфікацыі Чэмпіяната Еўропы па футболе 2016 ў групу з беларусамі трапілі чэмпіёны Еўропы пераможцы Чэмпіянату свету 2010 зборная Іспаніі. Матч пройдзе 14 чэрвеня ў пятнаццацітысячнай «Барысаў-арэна». Квіткоў ужо тыдзень, як няма, чакаецца аншлаг. Карэспандэнты 21.by пацікавіліся, чаму такі попыт на квіткі: глядзець і падтрымліваць якую зборную будуць беларусы.

За дзень да матчу ў «Доме футбола» назначаны прэс-канферэнцыі зборных і адкрытая трэніроўка. Мы наведалі гэтыя падзеі. На беларускім медыамерапрыемстве зала запоўнена  толькі на чвэрць. Іспанскія калегі ёсць, але іх мала: два–тры чалавекі. Вось у залу падымаецца галоўны трэнер нацыяльнальнай зборнай Аляксандр Хацкевіч, але яго просяць пачакаць, бо няма аператара з камерай «Беларусь 5», адзінага спартовага каналу Беларусі. Праз некалькі хвілінаў прэс-канферэнцыя ўсё ж такі распачынаецца. Пытанні гучаць у большасці агульнага плану: стан формы каманды, выбара брамніка, вечная праблема з пазіцыяй нападзення ў зборнай.

Самае цікавае пытанне, на наш погляд, было задана пра перамогу дваццацігадовай даўнасці над Галандыяй пасля таго, як «Аякс» узяў Кубак чемпіёнаў, а тыдзень таму Лігу чэмпёнаў выіграла «Барселона», гульцы якой прыехалі ў Беларусь. Ці нам гэта карысна? На што глаўком адказаў так: «Пасля таго, як абыгралі Галандыю, зборная не магла перамагчы ў матчах пяці-шасці. А калі абыгралі Францыю, то два гады не маглі перамагчы ў гасцях у афіцыйных матчах. Так што нам трэба ісці крок за крокам і абыграваць тыя каманды, якія супастаўныя з намі па класе, каб у нас з’яўлялася ўпэўненасць. Вядома, у кожнай гульні можа быць ўсё, што заўгодна. Іспанія таксама не ідэальная ў абароне. Але не хацелася б абыграць яе, а потым пацярпець пяць–шэсць параз. Так разменьвацца не варта. Але гэта не значыць, што мы не хочам перамагчы і не будзем выкладваць свае козыры заўтра». А пасля Хацкевіч дадаў, што нічыя з «Фурыяй Роха» каманду задаволіць.

Журналісты таксама закранулі пытананне заўзятарства і патрыятызму: напярэдадні беларускія дзяўчаты з іспанскімі сцягамі прыехалі ў аэрапорт сустракаць зборную Іспаніі. На пытанне аб тым, а як жа патрыятызм, яны адказалі: «Які патрыятызм? Нам іспанцы больш цікавыя, чым беларусы.». Не выключана, што заўтра на трыбунах «Барысаў-арэна» 10 з 13 тысяч гледачоў збяруцца хутчэй паглядзець на Іспанію, чым заўзець за Беларусь. На што Ягор Філіпенка выдатна адзказаў: «Можа, дзяўчынкі проста хочуць від на жыхарства атрымаць у Іспаніі?» Ні водны іспанскі журналіст не задаў пытанне беларускім рэспандэнтам.

Пра беларускую адкрытую трэнероўку казаць не варта, яна была сумнай. Можна толькі адзначыць, што трыбуна з гледачамі была, як і зала для прэс-канферэнцыі, толькі на чвэрць запоўненай.

Тым часам ля ўваходу «Дому футбола» пачала збірацца моладзь з нататнікамі і фотаапаратамі, сюды павінны прыехаць іспанцы. Крыху пазней да іх жа далучыліся беларускія фан-супольнасці італьянскага «Ювентуса» і англійскага «Арсенала», фанацкіх рухаў іспанскіх камандаў не было. Прадстаўнікі фан-клубу «Arsenal Belarus Supporters Club» пачалі даставаць свае банэры і сцягі Іспаніі, у «Арсенале» гуляе іспанец Санці Касорла. Фанаты ведалі час і месца прыезду каманды і ўжо пачалі спяваць песні сваёй каманды. На радасць «гунераў» і так нешматлікім фанатам «Ювентуса» першымі з аўтобуса вышлі гулец «Юве» Альвара Марата і вышэйзгадны Касорла. Гульцы не падыйшлі да сваіх беларускіх фанатаў, але жэстам павіталіся з імі. Беларусаў зусім ніхто не сустракаў.

Залу для прэс-канферэнцый было не пазнаць: яна амаль цалкам была запоўнена прадстаўнікамі медыа. Першымі паразмаўлялі з прэсай гульцы. Потым адзаказаў на пытанні галоўны трэнер іспанцаў Вінсэнтэ дэль Боске. Падчас усёй прэс-канферэнцыі было запытана толькі 1 пытанне не па-іспанску. Пару чалавек пашчаслівілася зфатаграфавацца з дэль Боске. Фатаграфавацца з абаронцам «Малагі» Ягорам Філіпенкам ніхто нават не захацеў.

Перакладчык прэс-каферэнцыі яшчэ і прэзідэнт фан-клубу «Рэал Мадрыд» у Беларусі

Далей мы адправіліся на адкрытую трэнероўку іспанцаў. Прадстаўнікі АМАП ужо не пускалі гледачоў на трыбуны, бо яны былі цалкам запоўнены. Былі чутны крычалкі ў падтрымку ўсё такога жа Касорла ад заўзятараў «Арсенала», потым яны рэзка скончыліся.

Высказаў сваё меркаванне наконт падтрымкі гішпанцаў прадстаўнік фан-клубу «Arsenal Belarus Supporters Club» Кірыл:

Я сюды прыйшоў з арганізавай групай людзей з фан фан-клубу, ён афіцыйна зарэгістраваны ў сегменце «Арсенала». Мы глядзім кожную гульню нашай каманды, развучваем крычалкі. На тым жа фінале Кубку Англіі нас было каля 200 чалавек. Сёння прыехаў наш гулец Санці Касорла, мы папрасілі ў яго аўтограф. Цяпер мы прыйшлі сюды і пачалі спяваць песні пра клуб і Санці, але нас папрасілі «замаўчаць». Наша каманда яшчэ ніколі не прызджала ў Беларусь, але калі гэта знейсціцца, то гэта будзе проста фантастыкаю! Трыста чалавек дакладна сабярэцца!

 Акрамя фанацкага руху «гунераў» былі прыхільнікі, большасці футбольных клубаў, дзе гуляюць іспанцы: «Рэал», «Барселона», «Малага» (ці ўсё такі дзеля Філіпенкі прышлі?), «Чэлсі», «Манчэсцер Юнайтэр», «Ювентус», «Валенсія». Тыя, каго не пусцілі, назіралі за трэнераваннем іспанцаў за платом.

За дзень ніхто не папрасіў сфатаграфавацца з гульцамі нацыяльнальнай зборнай, ніхто яе не сустракаў. Мы не пачулі ніводнай крычалкі ў падтрымку нашай беларускай зборнай.  Вялізарная большасць надвевальнаў прыйшлі назіраць на іспанцаў. І што жа будзе ў Барысаве сёння?

Аўтар: Павел Аксіновіч, фота аўтара.