Буйная перамога на выездзе

У мінулую субoту ФК “Івaцэвічы” ў рaмкax 8-гa тура першынства Беларусі сярод каманд 2-й лігі праводзіла матч у Смалявічах – супраць мясцовай каманды “СМІаўтатранс” – моцнага сярэдняка, які на пачатак гульні ў турнірнай табліцы знаходзіўся вышэй за нашых землякоў. 
 
Але ФК “Івацэвічы” згуляла з пазіцыі сілы, з пачатку гульні каманда завалодала ініцыятывай, пераходзячы ў атаку буйнымі сіламі. Адзін з галоў у вароты саперніка забіў цэнтральны абаронца Аляксандр Ванда, двойчы адзначыўся нападаючы Ілля Сідарэнка. 0:3 – першая выязная перамога ў ходзе першынства. 
 
Наша каманда набірае 11 ачкоў і застаецца на 8-м радку ў турнірнай табліцы, а па страчаных ачках – на шостым. 
ххх
Наступная гульня адбудзецца ў бліжэйшую нядзелю, 17 чэрвеня. ФК “Івацэвічы” на дамашняй арэне згуляе з ФК “Клецк”, якая знаходзіцца на дзясятым месцы, набраўшы 7 ачкоў. 
Пачатак у 15.00. 
Дзмітрый ПЯТРОЎСКІ, 
галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму райвыканкама. 
 
 

Комментарии и уведомления в настоящее время закрыты..

Комментарии закрыты.